У турніры па валейболе перамагла каманда з Людвінова
05.03.2014
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2014/03/1394014922734898.jpg)
У суботу, 1 сакавіка, праходзіў дванаццаты турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на прызы дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея”.
Прыняло ўдзел сем каманд, на першым этапе іх падзялілі на дзве падгрупы. У фінальную частку выйшлі чатыры каманды.
Перамагла каманда Людвіноўскага сельсавета, на другім месцы – Энергазбыт, на трэцім – Вілейская ЖКГ, чацвёртым – цэнтра “Надзея”.
Каманды ўзнагародзілі дыпломамі, медалямі, грашовымі прызамі, а каманду- пераможцу – яшчэ і пераходным кубкам.
Таксама былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі гульцы ў асобных намінацыях: самы карысны гулец – Сяргей Чараповіч (каманда Людвіноўскага сельсавета), лепшы гулец – Юры Ёрш (Энергазбыт), лепшы абаронца – Уладзімір Балаш (Вілейская ЖКГ), самы дасведчаны гулец – Уладзімір Аляксееў (ДРАЦ “Надзея”).
Аляксандр ВАЙДА.
Фота з сайта sport.mos.ru