Срэбра і бронза і ў мядзельскіх лыжнікаў
05.02.2014
—
Новости Спорта

У Капылі 29 і 30 студзеня адбыліся абласныя спаборніцтвы па лыжных гонках у межах Алімпійскіх дзён моладзі.
Прадстаўнікі Мядзельскай СДЮШАР занялі агульнакаманднае чацвёртае месца, паведаміла намеснік дырэктара школы Наталля Уцюгова.
Найлепш сярод землякоў выступілі Вадзім Садоўскі і Анастасія Хацяновіч. Анастасія заняла трэцяе месца на дыстанцыі тры кіламетры вольным стылем, а Вадзім быў другім.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота vologda-portal.ru