У Вілейцы прайшлі спаборніцтвы па більярдзе
03.01.2014
—
Новости Спорта
Спаборніцтвы па більярдзе адбыліся 28 снежня.
Прайшлі яны ў рамках круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў раёна.
Перамагла каманда “Зеніт-БелОМА”, другое месца занялі прадстаўнікі цэнтра “Надзея”, трэцяе – у каманды Вілейскай ЖКГ, паведаміў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда.
Аддзел інфармацыі.
Фота relax.by