Каманда з Мядзельшчыны ўпершыню ўдзельнічала ў турніры па карфболе
24.12.2013
—
Новости Спорта

“РГ” паведамляла, што зусім нядаўна ў Мядзельскім раёне пачалі развіваць такую гульню як карфбол. А 22 снежня каманда з Мядзельшчыны прыняла ўдзел у пятым Кубку Рэспублікі Беларусь па карфболе U16 Talent Belarus Cup 2013.
Удзельнічалі ў ім шэсць каманд, у тым ліку дзве каманды-дэбютанткі, паведамляе korfball.by
Прадстаўляла Мядзельшчыну каманда Свірскай сярэдняй школы. Яна заняла пятае месца. Саступіла больш вопытным камандам, але ў апошняй сустрэчы ўпэўнена, з лікам 13:3, абыграла іншага дэбютанта – каманду з Мінска.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота з архіву "РГ"
Чытайце на гэту тэму таксама:
9.12.2013 У Мядзеле развіваюць карфбол