ФК “Смаргонь” завяршыў сезон на шостым месцы

Источник материала:  

У матчы апошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе футбольны клуб “Смаргонь” сустракаўся ў гасцях з клубам “Бяроза-2010”. Гульня адбылася 23 лістапада.

Матч завяршыўся ўнічыю 1:1. Адразу наперад выйшлі смаргонцы (гол на 25-й хвіліне забіў ВячаслаўЗамара). Гаспадары зраўнялі лік напрыканцы матчу.

ФК “Смаргонь” завяршыў чэмпіянат на шостым месцы. Каманда набрала 46 ачкоў: атрымала 13 перамог, 7 матчаў звяла ўнічыю і 10 разоў прайграла. Смаргонцы забілі 45 галоў, а прапусцілі 35.

Аддзел інфармацыі.

Фота mgorka.by

←Беларусь присоединится к Европейской конвенции по предотвращению жестокого поведения болельщиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика