Каманда Гродзенскай дыяцэзіі зноў перамагла ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў
Перамогай Гродзенскай дыяцэзіі скончыўся 25 лістапада ў Лепелі другі чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Адметна, што летась гродзенскія ксяндзы таксама занялі першае месца ў спаборніцтве. Тады турнір прайшоў у Лідзе на Гродзеншчыне.
Сёлета ў турніры ўдзельнічалі ўсё чатыры дыяцэзіі краіны. На другім месцы - каманда Віцебскай дыяцэзіі. Бронза - у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Чацвёртае месца заняла Пінская дыяцэзія.
Як паведамілі TUT.BY у Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла, на рахунку віцебскіх і гродзенскіх святароў аднолькая колькасць перамог - па дзве, і гульняў з нічыйным лікам - па адной. Аднак у гродзенскай каманды лепшы вынік па забітых мячах.
Неўзабаве Беларусь будзе прымаць 8-ы чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе. Ён пройдзе ў Лідзе 24-28 лютага.
Відэасюжэт СТВ
Посмотреть видео (файл 18.8 КБ будет загружен на ваше устройство)