У чэмпіянаце Вілейскага раёна па валейболе лідзіруе “Механатроніка”
05.11.2013
—
Новости Спорта
Прайшлі сёмы і восьмы туры чэмпіянату Вілейскага раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд.
Гульні сёмага туру завяршыліся з такімі вынікамі: аддзел адукацыі – Вілейскае ЖКГ 0:3, “Механатроніка” – “Першы Беларускі” 0:3, райаддзел па надзвычайных сітуацыях – “Мэблевая фабрыка” 3:0.
У гульнях восьмага туру каманда Вілейскага ЖКГ абыграла прадстаўнікоў райаддзела па надзвычайных сітуацыях 3:0, “Першы Беларускі” – аддзел адукацыі 3:0. “Мэблевай фабрыцы” залічана паражэннне ад “Механатронікі” з лікам 0:3.
У чэмпіянаце лідзіруе “Механатроніка” з 18 ачкамі. На другім месцы – “Першы Беларускі” з 16 ачкамі, трэцяе месца ў каманды аддзела адукацыі (8 ачкоў).
Пра ўсё гэта паведаміў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда.
Аддзел інфармацыі.
Фота sport.mos.ru.