“Вілія” нарэшце перамогла
01.11.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/11/1383278593687552.jpg)
У чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе “Вілія” 26 кастрычніка дома гуляла з камандай БСЗ (Бярэзінскі раён).
Нарэшце вілейскія футбалісты атрымалі перамогу: матч завяршыўся з лікам 3:2 на іх карысць.
– Па гульні нашы футбалісты глядзеліся нядрэнна, добра камбінавалі. Хаця госці напрыканцы матча маглі і зраўняць лік, – расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футбола Ігар Шабан.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота sunhome.ru