Мядзельскія міліцыянеры сталі трэцімі ў вобласці па валейболе
22.10.2013
—
Новости Спорта
14 кастрычніка ў Мар’інай Горцы прайшоў фінал чэмпіянату ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама па валейболе.
Сярод шасці лепшых камандаў вобласці былі і мядзяльчане.
Яны выйшлі ў паўфінал, дзе ва ўпартай барацьбе 1:2 прайгралі камандзе Стаўбцоўскага РАУС. А потым у матчы за трэцяе месца выйгралі ў каманды са Слуцка, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага РАУС Святаслаў Протас.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота volley.com