Лік 3:2 “Маладзечна-2013” саступае камандзе “Віцебск-2”

Источник материала:  

У нядзелю, 20 кастрычніка, адбыўся чарговы матч другой лігі чэмпіянату краіны па футболе. Каманда з Маладзечна саступіла камандзе Віцебска, якая знаходзіцца на апошнім радку турнірнай табліцы.

Першы гол забілі ў вароты маладзечанцам на 17-й хвіліне з пенальці. На гульні ў Віцебску не змаглі прысутнічаць гульцы Дзяніс Жыліч,  Алег Галаўнёў, Аляксандр Працкевіч, Андрэй Шаблінскі. Магчыма, гэтыя абставіны таксама адыгралі сваю ролю ў няўпэўненай гульні каманды з Маладзечна.

Пачатак другога тайма адразу абазначыўся другім голам у варотах галкіпера з Маладзечна. Прысутныя на гульні адзначаюць, што другі тайм маладзечанцы поўнасцю саступілі віцеблянам. На 23-й (68) хвіліне матча каманда “Віцебск-2”робіць лік матча катастрафічным − 3:0.

Але, трэба аддаць належнае камандзе “Маладзечна-2013”, у гульцоў рукі не апусціліся, і на 26-й (71) хвіліне паўабаронца маладзечанскай каманды Мікіта Струкаў, хоць мінімальна, але скарачае разрыў у ліку.

Да асноўнага часу суддзя дадае тры хвіліны. І на апошняй хвіліне матча Юры Бугай забівае яшчэ адзін гол у вароты віцебскага варатара. Фінальны лік матча становіцца 3:2.

У такой сітуацыі хочацца сказаць: “Эх, нам бы яшчэ трохі больш часу, абавязкова адыграліся б!” Але, на жаль, атрымалі тое, што атрымалі.

Каманда  “Маладзечна-2013”губляе тры ачкі, застаецца на восьмым радку турнірнай табліцы. Наступная гульня адбудзецца 27 кастрычніка з Асіповічамі на гарадскім стадыёне ў Маладзечне.

Наталля ТУР.

Фота Наталлі ТУР.

←Сергей Павлюкович: «Политевич сказал, что не считает себя лидером на поле. И зачем мне такой футболист аж на три года?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика