У чэмпіянаце Вілейскага раёна па футболе новы лідар – “Фламетр”
26.09.2013
—
Новости Спорта
У перанесеным матчы чэмпіянату раёна па футболе 21 верасня каманда СВК “Чурлёны” абыграла “Любань” 5:0.
У гульнях 12 тура 22 верасня “Фламетр” абыграў “Стралу” – 3:0. Каманда "Буддэталі" разграміла лідара – “Першы Беларускі” – з лікам 5:0.
– “Першы Беларускі” быў не ў лепшым складзе, таму перавага “Буддэталяў” была вялікая. У самым пачатку матча яны ўжо вялі 2:0. – паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. – Да таго ж, у канцы першага тайма быў выдалены варатар “Першага Беларускага”.
Гэта паражэнне каштавала “Першаму Беларускаму” лідарства. Наперад з 25 ачкамі вырваўся “Фламетр”. “Першы Беларускі” мае 24 ачкі – праўда, каманда правяла на гульню менш.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота aifudm.net