Выйграй білет на матч “Смаргоні”!

Источник материала:  

Усяго крышачку не хапіла адной з удзельніц конкурсу, каб угадаць лік гульні “Смаргонь” –  “Віцебск”.

Ларыса смела паставіла на тое, што смаргонцы абыграюць каманду, якая знаходзіцца на некалькі прыступак вышэй у турнірнай табліцы, з лікам 3:0. А гульцы “Смаргоні” і гэты аптымістычны прагноз перавыканалі, забіўшы на гол болей.
У наступным туры сумеснага конкурсу “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь” будзем спрабаваць угадаць лік матчу “Хімік” – “Смаргонь”.  Пройдзе ён 21 верасня ў Светлагорску. “Хімік” займае ў турнірнай табліцы дванаццатае месца, “Смаргонь” – сёмае.
          Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 21 верасня (субота) праз SMS на  нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або ў групе ФК “Смаргонь” “Вконтакте”, на афіцыйнай старонцы клуба ў Facebook.
Укажыце ваша імя і нумар мабільнага ці адрас электроннай пошты – з тым, каб у выпадку выйгрышу вас можна было адшукаць.
Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на             наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”. Першы, хто дашле SMS з адказам, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”. Па выніках мінулага тура гэты прыз адправіўся спадарыні Ларысе.
Аддзел інфармацыі.

Фота Ірыны Леўчанка.

←Александр Багринцев: «Все выезды прошли по плану, команды обеспечены всем необходимым, — на тебе горькую пилюлю от женщин. Лично я был в шоке»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика