"Маладзечна-ДЮСШ-4” скараціла адставанне ад лідара да аднаго ачка

Источник материала:  

У чатырнаццатым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 11 жніўня сустракаліся "Маладзечна-ДЮСШ-4” і “Вілія” з Вілейкі. Маладзечанцы дома перамаглі з лікам 4:0.

А іх сапернік у барацьбе за першае месца “Жодзіна-2007” згуляў унічыю з ФК “Узда” 2:2. Такім чынам, каманда “Маладзечна-ДЮСШ-4”  ушчыльную наблізілася да лідэра: адставанне складае адно ачко.

Клуб “Смалявічы” з-за арганізацыйных праблем зняўся з чэмпіянату. Вынікі матчаў з яго ўдзелам ануляваныя, паведамляе сайт федэрацыі футболу Мінскай вобласці. Згодна з календаром якраз са “Смалявічамі” 10 жніўня павінна была гуляць “Забудова-2007”.

Аддзел інфармацыі.

Фота Futbol-vmonitor.ru

←Матч плей-офф квалификации Лиги Европы «Минск» — «Стандард» пройдет в Гродно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика