У лідэрах чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе – "Фламетр" і "Першы Беларускі"
07.08.2013
—
Новости Спорта
4 жніўня адбыліся гульні шостага тура чэмпіянату раёна па футболе. Каманда "Першы Беларускі" абыграла прадстаўнікоў СВК “Чурлёны” 5:2, "Фламетр" выйграў у “Шылавіч” з лікам 2:0.
Пакуль у лідэрах чэмпіянату каманды "Фламетр" і "Першы Беларускі". Яны набралі па 12 ачкоў, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота sunhome.ru