У турніры па пляжным валейболе ўдзельнічалі мядзельскія і вілейскія гульцы
02.08.2013
—
Новости Спорта
Момант гульні
На пляцоўцы на гарадскім пляжы 27 ліпеня адбыўся турнір па пляжным валейболе.Турнір праходзіў па кругавой сістэме. Удзельнічалі ў ім пераважна каманды з Мядзельскага раёна, таксама былі дзве каманды з Вілейкі. Аднак ва ўсіх групах пераможцамі сталі прадстаўнікі Мядзельшчыны.
Ва ўзроставай групе да 20 год перамаглі Яўген Малько і Антон Шыдлоўскі. У падгруппе ад 20 да 40 год першае месца заваявалі Андрэй Русак і Аляксандр Сторублёў.
– Некалькі гульняў было напружаных, – пракаментаваў турнір Андрэй Русак. – Асабліва моцныя былі сапернікі з цэнтра “Зубраня” і з Вілейкі.
Паміж гульцоў ад 40 да 50 год лепшымі сталі Алег Саковіч і Аляксандр Атрошка, звыш за 50 год – Аляксандр Жыхар і Станіслаў Грышкевіч.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.