Каманда прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі перамагла на турыстычным злёце

Источник материала:  

З 12 па 14 ліпеня на беразе Вілейскага вадасховішча прайшоў раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі памяці Віталя Кастэнкі пройдзе. Удзельнічалі ў ім сем каманд.

Спаборнічалі яны ў начным арыентаванні, спаборніцтвах па веславанні на каноэ, дартсе, перацягванні канату, пераадольванні турыстычнай паласы. Таксама прайшлі конкурсы турысцкай песні і быту.

Перамагла каманда райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі,  паведаміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вераніка Гайчук. Другое месца заваявалі турысты з “Зеніт-БелОма”, трэцяе – каманда раённага вузла электрасувязі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота centerturizma.by

←Экстралига. «Могилев» стал банкротом и прекращает выступление в чемпионате

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика