“Вілія” атрымала першую перамогу ў сёлетнім чэмпіянаце
10.07.2013
—
Новости Спорта

У восьмым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 3 ліпеня вілейская "Вілія" ў гасцях буйна прайграла аднаму з лідэраў чэмпіянату “Жодзіна-2007” – 0:5.
А ў дзевятым туры віляйчане нарэшце атрымалі першую перамогу ў чэмпіянаце. Дома 7 ліпеня яны перамаглі з лікам 4:3 каманду “Колас” (Чэрвенскі раён). Гэта перамога дазволіла “Віліі” пакінуць апошняе месца, цяпер каманда з Вілейкі ідзе трынаццатай.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота futbol-vmonitor.ru