Каманды з Маладзечаншчыны прайгралі ў чэмпіянаце вобласці

Источник материала:  

22 чэрвеня прайшлі гульні шостага тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе ў першай лізе. Каманды з Маладзечаншчыны сінхронна саступілі.

“Забудова-2007” з Чысці прайграла дома футбольнаму клубу “Клецк” 3:4. А “Маладзечна-ДЮСШ-4” у гасцях прапусціла чатыры галы ад “Нёман-агра” (Стабцоўскі раён), а ў адказ маладзечанскія гульцы не забілі ніводнага.

У турнірнай табліцы “Маладзечна-ДЮСШ-4” займае чацвёртае месца, “Забудова-2007” – трынаццатае з 14 каманд. На апошнім месцы – “Вілія” з Вілейкі, але яна згуляла на гульню менш. У гэтым туры віляйчане адпачывалі – гульня з ФК “Узда” была перанесена.

Аддзел інфармацыі.

Фота Наталлі ТУР.

←Пресс-секретарь ГУВД Мингорисполкома: «Никакого пневматического оружия и ножей в драке фанатов не было»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика