Без плэй-оф
Зборная Беларусі страціла шанцы трапіць у накаўт-раўнд чэмпіянату свету па хакеі, які сёлета праходзіць у Швецыі і Фінляндыі.
Матч з нарвежцамі ў Стакгольме для нашай каманды быў важным. Менавіта перамога над скандынавамі магла дапамагчы хлопцам Андрэя Скабелкі паправіць турнірнае становішча, паверыць у тое, што і ў плэй-оф трапіць цалкам верагодна. Шкада, але так не адбылося. Пасля паражэння ад Канады (1:4) суайчыннікі не справіліся з далёка не самым моцным сапернікам — 1:3. Лік у гэтым паядынку мог быць "сухі", аднак Аляксандр Кулакоў усё ж такі перайграў Ларса Хаўгена, між іншым, варатара мінскага "Дынама". Што казаць, апошнія сустрэчы супраць зборных Даніі (13 мая) і Швейцарыі (14 мая) і для нас у турнірнай сетцы амаль нічога не азначаюць, аднак, як сказаў Андрэй Скабелка, каманда змагаецца за гонар краіны і ў гульнях з гэтымі зборнымі трэба паспрабаваць крыху паправіць становішча.
Тарас ШЧЫРЫ.