Прыгажосць — гэта сiла
16.04.2013
—
Новости Спорта
Чэмпіянат Беларусі па фітнесу і культурызму пройдзе ў Мазыры 20 красавіка.
Турнір арганізавалі Беларуская федэрацыя мадэльнага фітнэсу і культурызму разам з Мазырскім райвыканкамам.
У ім прымуць удзел каля 100 спартсменаў з Мазыра, Гомеля, Гродна, Віцебска, Брэста, Бабруйска, Ваўкавыска і Мінска.
Чэмпіёнскія званні будуць разыграны ў некалькіх намінацыях і катэгорыях. У намінацыі Fit-Kid прымуць удзел маленькія зоркі спорту, якія перамаглі на еўрапейскіх і сусветных форумах.