Маладзечанцы выйшлі ў фінал абласнога першынства па міні-футболе
20.02.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/02/1361360883265047.jpg)
На гэтых выхадных у Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшлі занальныя спаборніцтвы па міні-футболе на першынство Мінскай вобласці.
Перамагла ў спаборніцтвах каманда Маладзечанскага раёна. На другім месцы – гульцы Мядзельскага раёна, на трэцім – Вілейскага. Такім чынам, прадстаўнікі Маладзечаншчыны здабылі пуцёўку ў фінал абласнога першынства.
Аддзел інфармацыі.