У чэмпіянаце Мядзельскага раёна па міні-футболе згулялі лідары

Источник материала:  

Вызначальны матч прайшоў у чэмпіянаце раёна па міні-футболе.

У сераду, 13 лютага, сустракаліся лідары – каманды НДЦ “Зубраня” і аддзела адукацыі. Абедзве дружыны ў дзевяці турах атрымлівалі толькі перамогі.

– Матч прайшоў ва ўпартай барацьбе, і толькі на апошніх хвілінах каманда “Зубраня” вырвала перамогу, – паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў. – Лік сустрэчы – 6:5.

Астатнія матчы прынеслі такія вынікі: Будслаўскі сельсавет – Сваткаўскі сельсавет – 5:2, райаддзел па надзвычайных сітуацыях – райваенкамат – 8:2.

Алесь ВЫСОЦКІ.

←ОНТ: на чемпионате мира по велотреку ожидается 25 тысяч болельщиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика