Каманда Вілейскай ЖКГ перамагла ў турніры па валейболе

Источник материала:  

Пераможца турніру – каманда Вілейскай ЖКГ.

1 і 2 лютага прайшоў Зімовы кубак па валейболе.

Спаборніцтвы адбываліся ў спартыўных залах фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" і райаддзела ўнутраных спраў. Прынялі ў іх удзел 7 каманд, паведаміў  інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда.  Чатыры лепшыя працягнулі барацьбу ў фінальнай частцы.

Пераможцам стала каманда Вілейскай ЖКГ, якая перамагла ва ўсіх матчах. Уладальнікі другога і трэцяга месцаў вызначаліся па дадатковых паказчыках. У каманд была роўныя колькасць ачкоў, розніца выйграных і прайграных партый. Давялося лічыць розніцу набраных ачкоў у асабістых сустрэчах. У выніку другое месца заняла каманда міні-ЦЭЦ, трэцяе – Вілейскай мэблевай фабрыкі, чацвёртае – РСУП “Першы Беларускі”.

Аддзел інфармацыі.

Фота Аляксандра Вайды.

←"Юность" проиграла череповецкому "Алмазу", а "Динамо-Шинник" - питерскому СКА-1946 в чемпионате МХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика