Вярнуліся са шчытом
Два беларускія экіпажы каманды «МАЗ-СПОРТаўта» вярнуліся ў Мінск з гонак «Дакар-2013», якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы.
Экіпаж у складзе Аляксандра Васілеўскага, Валерыя Казлоўскага і Антона Запарошчанкі ў агульным заліку заняў 21-е месца. А другі беларускі экіпаж з пілотам Сяргеем Вязовічам, штурманам Паўлам Гараніным і механікам Дзмітрыем Запарошчанка заняў 27-ы радок.
Беларускія аўтагоншчыкі ў другі раз прынялі ўдзел у ралі «Дакар». У мінулым годзе Беларусь прадстаўляў экіпаж у складзе пілота Аляксандра Васілеўскага, штурмана Валерыя Казлоўскага і механіка Дзмітрыя Запарошчанкі, які заняў 31-е месца сярод 77 удзельнікаў. Усяго да фінішу дабра-ліся 60 грузавікоў з 75, якія прымалі старт у перуанскай сталіцы Ліме 5 студзеня.
Для беларускіх гоншчыкаў, штурманаў, механікаў і групы тэхнічнага суправаджэння ў Нацыянальным аэрапорце была арганізавана ўрачыстая сустрэча.
На здымку: каманда «МАЗ-СПОРТаўта».
Фота БЕЛТА