Знерваваная Вікторыя

Источник материала:  

Беларуская тэнісістка прабілася ў фінал "Аustrаlіа Ореn", але яе паводзіны падчас гульні з амерыканкай Слоўн Стывенс выклікалі здзіўленне і непаразуменне ў тэнісістаў і журналістаў.

Знерваваная ВікторыяАдкрыты чэмпіянат Аўстраліі, які гэтымі днямі прымае Мельбурн, складваецца для Вікторыі даволі нядрэнна. Перад паўфінальным паядынкам з амерыканкай Стывенс яна пераканаўча перамагла 5 апанентак, але менавіта сустрэча з 19-гадовай Слоўн стала для першай ракеткі свету самай цяжкай на прадстаўнічым турніры. І не толькі ў гульнявым складніку.

Таленавітая амерыканка ўжо здзівіла тэнісны свет у 1/4 фіналу, калі ў напружанай барацьбе перайграла Сірэну Уільямс. Але паўфінальны "кантакт" на блакітным корце паміж Азаранкай і Стывенс не быў напружаным, драматычным для балельшчыкаў. Выніковы лік 6:1, 6:4 сведчыць пра перавагу ў класе. Толькі дасціпныя спецыялісты ўсё роўна знайшлі да чаго прычапіцца. У вырашальнай партыі Азаранка перамагала з лікам 5:3. Праўда, не рэалізавала 5 матчболаў, а пасля накінула на плечы ручнік і пакінула корт на медыцынскі перапынак, які працягваўся больш, чым звычайна. Азаранка на корт вярнулася, перамагла, а пасля прызналася, што ў пэўны момант проста знервавалася. "Вы ведаеце, я не магла дыхаць, — так тлумачыць сітуацыю тэнісістка амерыканскаму каналу ЕSРN. — Я адчувала боль у грудзях. І мне неабходна было пераканацца ў тым, што ўсё добра, бо я сапраўды не магла дыхаць". Нягледзячы на гэта, цікаўныя ўсё роўна здзіўляюцца, чаму Азаранка пакінула корт.

— Яна крыху знервавалася і з-за гэтага пакінула корт, — кажа каментатар Патрык Макінрой. — Неверагодна. Ці вы жартуеце? Сапраўдная карыкатура.

А вось Мэт Кронін з выдання "Tеnnіs Rероrtеrs" пайшоў яшчэ далей: ён знайшоў у правілах пункт, у якім прапісана, што Азаранку маглі дыскваліфікаваць з-за таго, што ўзяла перапынак не з-за хваробы ці траўмы. А вось вядомы ў мінулым расійскі тэнісіст Яўген Кафельнікаў назваў падобныя паводзіны тэнісісткі махлярствам.

Безумоўна, сітуацыя з тых, у якой не ведаеш, як усё адбылося насамрэч. Але ў любым выпадку здзіўляе татальна адмоўная рэакцыя на доўгі перапынак Азаранкі. А можа, доктар і сапраўды проста вельмі доўга аказваў ёй дапамогу? Тым больш, справа тычыцца першай ракеткі свету, лідара, а не выпадковай дзяўчыны, якой у пэўны момант проста пашанцавала. У фінальнай сустрэчы Вікторыя сустрэнецца з кітаянкай Лі На, шостым нумарам рэйтынгу. Гісторыя супрацьстаяння кітаянкі і беларускі даволі пазітыўная для Азаранкі. Летась беларуска тройчы перамагала азіятку. Галоўнае, каб псіхалагічная атака нядобразычліўцаў не ператварылася ў псіхалагічна цяжкі фінал. Поспехаў, Вікторыя!

Тарас ШЧЫРЫ

 

←Проиграть, так чемпиону!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика