Вікторыя зноў з вікторыяй!

Источник материала:  

Вікторыя зноў з вікторыяй!Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зноў перамагае. Гэтым разам яна была мацней за ўсіх у турніры "Gеnеrаl lаdіеs", які прымаў аўстрыйскі Лінц.

Пра ўзровень гэтага першынства кажа і тое, што ў розныя гады яго пераможцамі былі вядомыя тэнісісткі Ліндсэй Дэвенпорт, Марыя Шарапава, Ана Іванавіч, Амелі Марэсмо. Цяпер у склад пераможцаў увайшла і Азаранка. Беларуска наогул даволі ўпэўнена прайшла асноўную сетку турніру і не саступіла саперніцам ніводнага сэта. І толькі ў фінальным паядынку немка Юлія Гёргес навязала першай ракетцы свету актыўную барацьбу, але перамога ўсё роўна была на баку Вікторыі — 6:3, 6:4. Дарэчы, гэты тытул Жаночай тэніснай асацыяцыі стаў 14-м у кар'еры беларускі.

Тарас ШЧЫРЫ

←Четыре новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика