Ліда – Смаргонь – 3:0
27.09.2012
—
Новости Спорта
Чарговыя матчы першай лігі прайшлі ў суботу, 22 верасня. На гасцявым полі “Смаргонь” пацярпела паражэнне ад лідскай каманды. Гульня скончылася з лікам 3:0.
Матч быў багатым на парушэнні: падчас гульні жоўтыя карткі атрымалі восем футбалістаў абедзвюх каманд.
На 59-1 хвіліне ў футбалістаў “Смаргоні” была магчымасць паменшыць адставанне ў ліку – пенальці біў Віталь Рушніцкі. У яго не атрымалася прабіць абарону суперніка.
Паражэнне стала для смаргонскіх футбалістаў пятым у апошніх 8-і матчах.
Аляксандра ПАРАХНЯ.