Беларуская каманда з 10 медалямі заняла 25-е месца на ХІV летняй Паралімпіядзе

Источник материала:  

Беларуская каманда з 10 узнагародамі (5 залатых, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя) заняла 25-е месца ў падагульняючым медальным заліку на ХІV летняй Паралімпіядзе, якая завяршылася 9 верасня ў Лондане, паведамляе БЕЛТА.

З 10 узнагарод беларускай каманды на Паралімпійскіх гульнях-2012 у Лондане 6 заваяваў плывец Ігар Бокій у катэгорыях S13 і SM13. 31 жніўня ён выйграў золата на дыстанцыі 100 м батэрфляем, 1 верасня стаў сярэбраным прызёрам на 50 м вольным стылем, 2 верасня папоўніў калекцыю золатам на стаметроўцы вольным стылем, 3 верасня выйграў золата з сусветным рэкордам на 100 м на спіне, 4 верасня стаў лепшым на дыстанцыі 400 м вольным стылем, зноў устанавіўшы рэкорд планеты, а 7 верасня з чарговым сусветным рэкордам выйграў дыстанцыю 200 м комплексным плаваннем.

Сярэбраным прызёрам стаў 8 верасня плывец Уладзімір Ізотаў на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі SB12.

У актыве беларускіх паралімпійцаў яшчэ тры бронзавыя медалі. Лёгкаатлет Аляксандр Субота 1 верасня здабыў бронзу ў трайным скачку ў катэгорыі F46, 2 верасня Людміла Волчак заняла трэцяе месца ў акадэмічным веславанні, 7 верасня Ганна Канюк стала бронзавай медалісткай у скачках у даўжыню ў катэгорыі F11/12.

У медальным заліку Паралімпійскіх гульняў Беларусь з пяццю залатымі, дзвюма сярэбранымі і трыма бронзавымі ўзнагародамі займае 25-е месца. Беларусь у Лондане была прадстаўлена 31 спартсменам-паралімпійцам у сямі відах спорту.

←Три новости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика