Cрэбра! Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы бліскуча заваявала 2-е месца
Гэта былі дзве дысцыпліны: практыкаванні з мячамі, а таксама практыкаванні са стужкамі і абручамі.
Пасля першага практыкавання беларускі былі 4-я, следам за Балгарыяй (27 825 балаў супраць 27 950).
Але бліскуча выступілі падчас другога практыкавання і абышлі не толькі Балгарыю (54 375), але і Італію (55 450) з агульным вынікам 55 500 (27,825+27,675).
Алімпійскае золата выйграла Расія (57 000).
Нагадаем, што ўчора бронзу ў індывідуальных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы заваявала беларуска Любоў Чаркашына.
Зборная Беларусі заваявала на Летніх Алімпійскіх Гульнях 13 медалёў: 3 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых.
Золата: Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, ядро), Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (стральба);
срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (плаванне), медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (каноэ-двойка), медаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (байдарка-двойка, 200 метраў), медаль зборнай па мастацкай гімнастыцы;
бронза: Марына Шкерманкова (цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс), байдарка-чацвёрка (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка).