Еўракубкавая восень ад БАТЭ

Источник материала:  

Еўракубкавая восень ад БАТЭ

Венгерскі галкіпер Іштван Верпеч так і не зразумеў, як Дзмітрый Мазалеўскі забіў гол у яго вароты.

Чэмпіён Беларусі ўпэўнена ў гасцях перамог венгерскі "Дэбрэцэн" (2:0) і трапіў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Перамагае той, хто больш гэтага хоча. Правіла, якое можна і аспрэчваць, аднак у гэтым выпадку яно цалкам адпавядае рэчаіснасці. Так, у Барысаве БАТЭ гуляў з "Дэбрэцэнам" крыху марудна, але спецыфіка еўракубкаў менавіта ў тым, што дуэлі складаюцца з двух паядынкаў. Тады айчынныя чэмпіёны толькі напрыканцы нагадалі пра тое, як востра можа дзейнічаць каманда, калі гэтага вымагае канкрэтная сітуацыя. Той матч скончыўся з лікам 1:1. Выязны паядынак у Ньірэдзьхазе чакаўся для балельшчыкаў нервовым. Аднак БАТЭ — баец вопытны. Матч каманда правяла даволі мабілізавана і ў выніку атрымала звышважную, упэўненую перамогу. І ўжо дастаткова ўпэўнена можна казаць, што барысаўчане зноў падарылі нам еўракубкавую восень. Спадзяёмся, што гэта будзе Ліга чэмпіёнаў, за пападанне ў якую каманда аддана змагаецца зараз.

— Нягледзячы на не вельмі ўдалы вынік першай гульні, у камандзе і блізка не назіралася нервовай абстаноўкі і ўпадніцкіх настрояў, — адзначыў пасля сустрэчы Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер БАТЭ. — Мы былі вельмі ўпэўнены ў сабе.

Свайго саперніка БАТЭ будзе ведаць ужо заўтра пасля працэдуры лёсавання, якая адбудзецца ў швейцарскім Ньёне.

Тарас ШЧЫРЫ.

 

←Уступили самим себе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика