Мірны і К° пазмагаюцца ў Кубку Дэвіса з баснійцамі

Источник материала:  

6-8 красавіка ў мінскім Палацы тэніса мужчынская зборная Беларусі прыме каманду Босніі і Герцагавіны. Гэта будзе матч 2 круга ў ІІ групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

У лютым у першым крузе наша каманда ўпэўнена перайграла малдаван (4:1). Капітан нашай дружыны Сяргей Цяцерын упэўнены, што паядынак атрымаецца ўпартым і будзе складацца з пяці матчаў. У той жа час ён мяркуе, што наша каманда хатнюю сустрэчу павінна выйграваць. 6 красавіка ў Палацы тэніса а 13-й гадзіне пройдзе цырымонія адкрыцця матча, пасля якой пачнуцца дзве адзіночныя сустрэчы.

Алена КРАВЕЦ.

←В полуфинале Лиги Чемпионов «Реал» сыграет с «Баварией», «Челси» — с «Барселоной»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика