Домрачава выйграла Tоуоtа RАV4

Источник материала:  

Для гэтага ёй прыйшлося перамагчы ў дзвюх гонках

На Кубку губернатара Цюмені наша біятланістка Дар’я Домрачава выйграла і спрынт, і гонку праследавання. А разам з гэтым заваявала і галоўны прыз спаборніцтваў – пазадарожнік Tоуоtа RАV4 або яго эквівалент – 25 тысяч долараў.

Перамогу ў спрынце Дар’я святкавала 3 красавіка, а учора была гонка праследавання. І там наша біятланістка дапусціла аж 7 промахаў. У прыватнасці, на чацвёртым агнявым рубяжы яна не закрыла чатыры мішэні. І пайшла на дыстанцыю другой. Але дагнаць і перагнаць расіянку Валянціну Назараву з Дашынай хуткасцю было нескладана. У выніку Даша першая! Яна апярэдзіла на 13 секунд расійскую біятланістку.

— На апошнім агнявым рубяжы быў моцны вецер. Я чакала, калі ён супакоіцца і згубіла тэмп стральбы. У выніку столькі промахаў. Яшчэ не ведаю, што  з прызоў – аўтамабіль ці грошы выберу. Паглядзім, якім умовы транспарціроўкі прапануюць.

←В полуфинале Лиги Чемпионов «Реал» сыграет с «Баварией», «Челси» — с «Барселоной»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика