Беларусь прымае міжнародны турнір па барацьбе з прызавым фондам у 60 тысяч долараў

Источник материала:  

Сёння ў сталічным Палацы спорту пройдзе 18 міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева.

Ужо другі год запар турнір змяніў фармат — спаборніцтвы праводзяцца "сценка на сценку". Такім чынам высвятляецца пераможца ў камандным заліку. Для гледачоў і балельшчыкаў гэта відовішчнае шоу, для барцоў — новы цікавы вопыт. Летась турнір памяці Алега Караваева ўпершыню прайшоў у такім фармаце. А першым яго пераможцам стала каманда Беларусі.

Сёлета ў спаборніцтвах возьмуць удзел каманды Беларусі, (Грузіі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расія, Украіны, ЗША. Сярод удзельнікаў — чэмпіёны свету і Еўропы. Напрыклад, каманду Грузіі прадставіць алімпійскі чэмпіён Квертэлі. Старшыня федэрацыі барацьбы Юрый Чыж паведаміў, што прызавы фонд турніру — 60 тысяч долараў, а расходы на яго правядзенне склалі каля 800 мільёнаў рублёў.

— Я за тое, каб зноў выйграла каманда Беларусі і прызавы фонд дастаўся нашым барцам. Але ствараць нашай камандзе асаблівыя ўмовы, "працаваць" з суддзямі мы не будзем. Уся барацьба павінна ісці на спартыўным дыване, — сказаў Юрый Чыж.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Футбол. Анатолий Капский: мы и так знаем, какие позиции нужно укрепить — и работаем в этом направлении

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика