Маладзечанцы перамаглі ў кросе, а віляйчане не прыехалі
10.10.2011
—
Новости Спорта
З вялікай перавагай каманда Маладзечанскага раёна перамагла ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па кросе. А каманда Вілейскага раёна ўпершыню за некалькі гадоў не ўдзельнічала ў спаборніцтвах.
Чэмпіянат па кросе прайшоў 8 кастрычніка ў Мінску.
У сваіх узроставых групах першыя месцы занялі маладзечанцы Алена Траццякова (1000 м), Таццяна Гулецкая (2000 м) і Раман Зянько (4000 м). Вераніка Ваўковіч (2000 м) і Павел Крушынскі (4000 м) сталі сярэбранымі прызёрамі. У Яўгена Ільіча (4000 м) – бронза.
Таццяна Гулецкая.
Каманда Вілейшчыны, якая, зрэшты, не з'яўляецца фаварытам, упершыню за шмат гадоў не з'явілася на спаборніцтвы. Кацярына Грышкевіч з Вілейкі, што выступала асабіста, была трэцяй у бегу на 1000 м.
Спартсмены, якія занялі першыя і другія месцы, увайшлі ў склад зборнай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім чэмпіянаце, што адбудзецца 22 кастрычніка ў Гродне.
Святлана ЦІШКО.
Фота з архіва rh.by.