Лёгкаатлеты спаборнічалі пад дажджом (+фота)
Нягледзячы на дрэннае надвор'е – холад і дождж – міжнародны лёгкаатлетычны турнір адбыўся на стадыёне. Учора, 8 кастрычніка, першы дзень спаборніцтваў прынёс спартсменам нашага рэгіёна першыя медалі.
Ганна Сарока з Вілейкі перамагла ў бегу на 400 метраў у малодшай узроставай групе (1996-1997 г.н.) з вынікам 1 хвіліна 4,4 секунды.Аліна Пупкевіч з Маладзечна была трэцяй – 1.08,6.
У старэйшай групе (1994-1995 г.н.) маладзечанка Мілона Міхайлава фінішавала другой – 1.04,7. Першае і трэцяе месца занялі яе равесніцы з Літвы. Летась Мілона таксама была другой, але з вынікам лепшым на адну секунду – 1.03,61.
На старце – старэйшыя дзяўчаты. Па першай дарожцы з высокага старту пабяжыць Мілона Міхайлава.
Фініш.
У юнакоў малодшага ўзросту перамога дасталася Уладзіміру Гулевічу з Маладзечна – 1.05,3.
Антон Лобач (№60) з Маладзечна заняў другое месца ў бегу на 400 метраў – 57 секунд.
Уладзімір Ракецкі з Вілейкі на дыстанцыі 400 метраў паказаў вынік 1 хвіліна 13 секунд.
У сектары для скачкоў у даўжыню. Аляксей Немкаловіч з Маладзечна.
Сёння, 9 кастрычніка, – другі дзень спаборніцтваў.
Інфармацыя будзе дапоўненая.
Святлана ЦІШКО.
Фота Святланы ЦІШКО.