Разное. Лявон Вольскi: нам наогул не хапае нейкай нацыянальнай песнi

Источник материала:  

У iнтэрв'ю "ПБ" лiдэр груп NRM i "Крамбамбуля" Лявон Вольскi паразважаў наконт музыкі ў спорце:

— Ну вось i адбылося вяртанне ужо да профільнага актыву. Маю на ўвазе аб'ядноўваючую нацыю хаця б на узроўні трыбун ролю спорту. Вы, даруйце, былi на "Мінск-Арэне" на хакейнай гульнi "Дынама"?
— Не. Наогул быў там толькі аднойчы на канцэрце, а на хакей неяк ніхто ніколі не запрашаў.

— Лiчыце, што ужо запрасіў. Мяркую, вам будзе прыемна пачуць харавое выкананне дзяржаўнага гiмна пятнаццацiтысячнай аўдыторыяй.
— Што датычыцца нашага гімна, то, на маю ўласную думку, варыянт мог быць i больш удалым. Хаця у тэксце цяперашняга няма нічога заганнага. I калi трыбуны яго дружна спяваюць — ужо выдатна.
Нам наогул не хапае нейкай нацыянальнай песнi. Зараз вось з "Крамбамбуляй" ажыццявiлi адзін праект. Не ведаю, калi альбом убачыць свет, але гаворка не аб гэтым. Сутнасць праекта — песні розных еўрапейскіх народаў, ад харватаў да iрландцаў. Сярод іншых запісалі i адну літоўскую. I на мове арыгіналу, i пераклалi на беларускую. Дык вось, завядзi яе ў прысутнасцi літоўца, ён у любым стане падхопіць i даспявае. А у нас што — "Тры чарапахі"?..

— Цi чуў гiмн хакейнага "Дынама", які напісаў Алег Хаменка (лiдэр гурта "Палац". — "ПБ".)?
— На жаль, не. Хаця паслухаць было б цікава. I нават самому паспрабаваць напісаць гімн для якога-небудзь клуба.

— А як наконт узначалiць фанатскі хор пры выкананнi iм "Трох чарапах"?
— З задавальненнем! Можаце паставiць "птушку" насупраць гэтай ідэі.

Цалкам тэкст iнтэрв'ю чытайце ў нумары "ПБ".

Электронная подписка на ПДФ-версию

"Прессбол"

←Сивцов после 4-го этапа "Вуэльты" поднялся на 6-е место в общем зачете

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика