Брэсан рэабілітаваны
23.08.2011
—
Новости Спорта
Напярэдадні матчу ў адказ паміж барысаўскім БАТЭ і аўстрыйскім "Штурмам", які і стане вырашальным пасля першай нічыёй (1:1), са стану нашага чэмпіёна прыйшлі выдатныя навіны: дыскваліфікацыя Рэнана Брэсана скарочана да аднаго матчу (ён яе і адбыў падчас першага паядынку з аўстрыйцамі). Такім чынам, яго дапамога камандзе надзвычай важная пры адсутнасці Ігара Шытава, пераходу якога ў маскоўскае "Дынама" БАТЭ вырашыла не перашкаджаць, а таксама траўмаваных Паўлава і Ліхтаровіча. Праўда, Рэнан Брэсан вымушаны будзе заплаціць штраф у памеры 3 тысяч еўра, а клуб БАТЭ — заплаціць выдаткі на арганізацыю пазачарговага пасяджэння УЕФА (4 тысячы еўра), паведамляе прэс-служба клуба.
Алена КРАВЕЦ.