Новым галоўным трэнерам хакейнай зборнай стаў фін

Источник материала:  

Федэрацыя хакея вызначылася з кандыдатурай галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай. Ім стаў 51-гадовы фінскі спецыяліст Кары Хейкіля.

Трэнерская кар'ера фіна доўжыцца 17 гадоў. Яго першым клубам быў шведскі "Сундсваль". Настаўнік працаваў таксама са шведскім "Будзенам", фінскім ХПК, "Васа спорсм" і "Кэрпэтам". У 2004-м ён стаў першым фінскім трэнерам у чэмпіянаце Расіі. Спецыяліст трэніраваў яраслаўскі "Лакаматыў", а затым перайшоў у магнітагорскі "Металург". Сярод трэнерскіх дасягненняў Хейкіля — "серабро" (2003) і "золата" (204) чэмпіянату Фінляндыі, "бронза" (2005) і "серабро" (2008) чэмпіянату Расіі, а таксама "серабро" чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (2009).

У якасці гульца Кары Хейкіля выступаў за каманды заходняй хакейнай лігі, двойчы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Фінляндыі, за зборную сваёй краіны правёў 8 матчаў.

— Мы задаволены тым, што зборную ўзначаліць такі аўтарытэтны спецыяліст, — сказаў старшыня федэрацыі хакея Яўген Ворсін. — Падпісанню кантракта папярэднічаў доўгі працэс перамоў, які скончыўся ўзаемнымі дамовамі.

Нагадаем, што ў маі паўнамоцтвы галоўнага трэнера склаў з сябе Эдуард Занкавец пасля выступлення нацыянальнай каманды на чэмпіянаце свету, дзе нашы хакеісты занялі 14-е месца.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Футбол. Чемпионат Беларуси. Помощник председателя БФФ: о контрольном пакете там не было и речи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика