"Гомель" не дайшоў да плэй-оф Лігі Еўропы Многія вінавацяць у гэтым суддзю

Источник материала:  

Летась нашы прадстаўнікі ў еўракубках цешылі заўзятарскія спадзяванні да самай групавой стадыі — "Днепр" мужна змагаўся з самім "Вільярэалам", мінскае "Дынама" хоць і саступала, але супраціўлялася "Бруге"... Гэта быў канец жніўня і плэй-оф за выхад у групавую стадыю. А зараз разам з пройгрышам "Гомеля" турэцкаму "Бурсаспору" скончылася сёлетняе прадстаўніцтва нашых клубаў у Лізе Еўропы. На гэты сезон выступленне ў другім па значнасці еўракубкавым турніры завершана.

"Гомель" у матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда выглядаў годна і нават павёў у ліку. На 41-й хвіліне Ілля Алексіевіч паразіў турэцкія вароты. На перапынак наш клуб пайшоў у прыўзнятым настроі, а балельшчыкі мелі ўсе падставы строіць планы на працяг еўракубкавага шэсця. Аднак у другім тайме "кракадзіл" (такое прозвішча ў заўзятарскім асяроддзі атрымаў турэцкі клуб) праглынуў-такі апанента. Па-першае, румынскі рэферы пакінуў "Гомель" у меншасці, выдаліўшы Казеку: адзінае, што заставалася — абараняцца. Аднак "Бурсаспор", не выкарыстаўшы шэраг момантаў, у другой палове гульні ўзяўся за справу і давёў яе да канца. Спачатку Н'Дзіяй аднавіў раўнавагу (75), а ў апошнія дзесяць хвілін у нашы вароты ўляцела яшчэ два мячы. У выніку 1:3.

Пасля матчу галоўны трэнер "гамяльчан" Алег Кубараў наракаў на нясталасць сваёй каманды:

"Гомель" не дайшоў да плэй-оф Лігі Еўропы Многія вінавацяць у гэтым суддзю

— Перагуляць "Бурсаспор" было цалкам рэальна, калі б не апошнія 15 хвілін. Турэцкія футбалісты нас нічым не здзівілі, такой гульні ад іх мы і чакалі. А нам не хапіла сталасці. Таму што выдаленне, другі гол, трэці гол — усё гэта найгрубейшыя памылкі, якія сур'ёзны футбаліст не павінен дапускаць.

Трэнер не стаў каментаваць дзеянні рэферы, а вось і балельшчыкі, і спецыялісты знаходзяць работу судзейскай брыгады неадназначнай. Вось што сказаў капітан "Гомеля" Сяргей Канцавы:

— У гульні мы цалкам кантралявалі мяч і змаглі выканаць першапачатковую задачу — забіць. Калі б не суддзя, змаглі б утрымаць лік і прайсці ў наступны раўнд.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Футбол. Лотар Маттеус: матч с Беларусью – это должно быть интересно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика