"МЮ" і "Барса" — у паўфінале
Пераможцам з англійскага дэрбі паміж "Манчэстар Юнайтэд" і "Чэлсі" выйшлі манкуніянцы. У супрацьстаянні ўкраінскага "Шахцёра" і іспанскай "Барселоны" апошняя без праблем аформіла выхад у паўфінал.
Манкуніянцы тыдзень таму перайгралі лонданцаў на іх хатнім стадыёне з лікам 1:0. "Чэлсі" вымушаны быў адыгрывацца, але бліжэй да перапынку, калі лонданцы аслабілі свае атакі, "МЮ" забіў, дзякуючы намаганням Эрнандэса. Зраўняць лік у гасцей атрымалася толькі на 77-й хвіліне — вызначыўся Дзідзье Драгба. Але не прайшло і хвіліны, як гэтая інтрыга зноў знікла: Пак расстраляў вароты Чэха — 2:1. Аформіць выхад у паўфінал для "Барселоны", якая тыдзень таму разграміла "Шахцёр" з лікам 5:1, было чыстай фармальнасцю. Іспанскі гранд кантраляваў усю гульню на "Данбас-Арэне", не дазволіў рэалізаваць моманты гаспадарам і перамог з дапамогай Леанэля Месі — 1:0.