СПОРТ-ТАЙМ
Іспанскі турнір быў не такім прадстаўнічым, як тыдзень таму ў Маямі. Топ-10 прадстаўляла толькі Вікторыя. Таму ў фінале яна без праблем справілася з румынкай Ірынай-Самеліяй Бегу (138-я ў рэйтынгу). На шляху да фіналу Азаранка сустракалася з іспанкамі Арантай Пара-Сантонья (65) і Лаурай Поўс-Ціо (82), расіянкай Дзінарай Сафінай (81) і італьянкай Сарай Эрані (43).
Днямі Вікторыя Азаранка прыедзе ў Мінск для падрыхтоўкі да матча плэй-оф 2-й Сусветнай групы Кубка Федэрацый супраць каманды Эстоніі, які пройдзе 16-17 красавіка ў мінскім Палацы спорту. Таксама ў нашу зборную ўвайшлі Вольга Гаварцова (68), Дар'я Кустава (177) і Таццяна Пучак (434).
Сяргей Мартынаў "выбіў" этап Кубка светуБеларускі стралок Сяргей Мартынаў выйграў у панядзелак этап Кубка свету па стральбе з малакалібернай вінтоўкі з ды- станцыі 50 м са становішча лежачы. Спаборніцтвы праходзяць у паўднёвакарэйскім Чанвоне. Наш спартсмен выбіў 700,4 ачка, апярэдзіўшы амерыканца Эрыка Аптэграфта (699,6) і француза Сірыла Графа (698)
На адкрытым чэмпіянаце Іспаніі другім стаў Уладзімір СамсонаўУладзімір Самсонаў заваяваў серабро на адкрытым чэмпіянаце Іспаніі па настольным тэнісе, які праходзіў у Альмерыі. Турнір уваходзіць у серыю "Про-тур". У фінале беларус, на жаль, саступіў паўднёвакарэйцу Юнг Санг Оху — 1:4 (9:11, 15:17, 11:5, 6:11, 10:12). На шляху да фіналу Самсонаў перамог японца Каі Ёшыду — 4:2, паўднёвакарэйца Кім Мін Сеока — 4:3 і турка Лі Ахмета — 4:2.
Беларускія тэнісісткі Вераніка Паўловіч, Алена Дубкова і Аляксандра Прывалава выбылі са спаборінцтваў у першым раўндзе.
Любоў Чаркашына заваявала чатыры медаліАбсалютнай пераможцай трэцяга этапу Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які праходзіў у французскім Тыае, стала, вядома ж, расіянка. Алімпійская чэмпіёнка Пекіна Яўгенія Канаева выйграла шматбор'е, а таксама фіналы ва ўсіх чатырох асобных відах. А вось беларуска Любоў Чаркашына заняла ў шматбор'і трэцяе месца, прапусціўшы на другое яшчэ адну расійскую гімнастку Яну Луконіну.
У асобных відах наша гімнастка таксама заняла прызавыя месцы: у фінале практыкаванняў з булавамі Чаркашына заваявала серабро, у практыкаваннях з абручом і стужкай яна была трэцяй.
Алена КРАВЕЦ.