Беларусы перайгралі японскую зборную 20:0

Источник материала:  

Зборная Беларусі па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку гэтымі днямі выступае на чэмпіянаце свету ў Анталлі. У стартавым матчы беларусы абыгралі зборную Японіі — 20:0, а пасля туркаў з лікам 20:2.

Свой высокі клас нашы спартсмены дэманстравалі неаднаразова: беларусы з'яўляюцца чатырохразовымі чэмпіёнамі свету і трохразовымі чэмпіёнамі Еўропы.

— Па сваіх валявых якасцях, па мэтанакіраванасці хлопцы не саступаюць прафесійным спартсменам, а магчыма, і пераўзыходзяць іх. Таму я веру, што, нягледзячы на складанасці, з якімі прыйшлося сутыкнуцца падчас падрыхтоўкі, наша каманда прадэманструе добрую гульню і годную барацьбу ў кожным матчы, — расказаў галоўны трэнер нашай каманды Анатоль Усенка.

Магчымасць выступіць на спаборніцтвах з'явілася ў зборнай дзякуючы садзейнічанню Паралімпійскага камітэта, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і фінансавай падтрымцы "Белзнешэканомбанка".

— Прыклад кожнага з членаў беларускай зборнай па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку — наглядны доказ таго, што нават няпростыя жыццёвыя абставіны не з'яўляюцца непераадольнай перашкодай на шляху да высокіх дасягненняў. І такая мужнасць, на наш погляд, вартая ўсебаковай падтрымкі, — адзначыў намеснік старшыні Праўлення ААТ "Белзнешэканомбанк" Алег Прохарчык.

На тытул наймацнейшай каманды прэтэндуюць 64 зборныя свету.

Алена КРАВЕЦ.

←Футбол. Александр Филимонов продолжит карьеру в любительской лиге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика