Вікторыя супраць Шарапавай

Источник материала:  

Вікторыя Азаранка атрымала ўпэўненую перамогу ў паўфінале турніру ў Маямі над трэцяй ракеткай свету расіянкай Верай Званаровай — 6:0, 6:3. Гэта другая ўпэўненая перамога беларускі.

У фінале, які пройдзе сёння, Вікторыю чакае яшчэ адна расіянка, тэнісная зорка планетарнага маштабу Марыя Шарапава. Нагадаем, што Вікторыя ў сусветным рэйтынгу займае 8-е месца, а Марыя — 13-е. Паміж сабой тэнісісткі сустракаліся 4 разы — нічыя 2:2. Але апошні паядынак у Стэнфардзе-2010 выйграла Азаранка. Абедзве тэнісісткі ўжо зарабілі па 350 тысяч долараў, пераможца фінальнага матча атрымае 700 тысяч.

Тым часам наш Максім Мірны ў пары з Даніэлем Нестарам таксама выйшлі ў фінал парнага турніру. У паўфінале беларуска-канадскі дуэт абыграў з лікам 6:4, 6:1 у аўстрыйска-нямецкай пары — Юргена Мельцэра і Філіпа Пецшнера. У вырашальным матчы Мірны і Нестар будуць супернічаць з індыйцамі Махешам Бхупаці і Леандэрам Паесам.

Алена КРАВЕЦ.

←Теннис. Виктория Азаренко вышла в финал одиночного разряда на турнире ВТА в Майами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика