"Тотэнхэм" і "Шальке-04" ідуць далей

Источник материала:  

У сераду сталі вядомыя яшчэ два чвэрцьфіналісты Лігі чэмпіёнаў. "Тотэнхэм" выбіў з далейшага розыгрышу "Мілан", а "Шальке-04" — "Валенсію".

Пасля прайгранага дома з лікам 0:1 першага матча 1/8 фіналу "Мілан" выдатна ведаў, што выйграць на хатнім стадыёне "Тотэнхэма" будзе надзвычай складана, калі не сказаць немагчыма. Але з першых хвілін матча "Мілан" даказваў, што немагчымае магчыма. Італьянцы кантралявалі гульню на чужой палове поля і пераўзыходзілі суперніка ў валоданні мячом амаль у два разы, стваралі момант за момантам, але не забівалі. Выпадковаму назіральніку адкрывалася дзіўная карціна: стадыён, запоўнены балельшчыкамі "шпор" спяваў гімны сваёй камандзе ў той час як "Мілан" раз за разам няспешна і акуратна яе атакаваў. Аднак перамагчы "Тотэнхэм" на яго полі не ўдалося і "Мілану" — 0:0. І ўпершыню з 1962 года "шпоры" ў чвэрцьфінале.

"Шальке-04", дасягнуўшы нічыёй з "Валенсіяй" на выездзе, атрымаў у хатнім матчы валявую перамогу 3:1. Яе прынеслі галы Джэферсана Фарфана, які вызначыўся дублем, і Марыо Гаўранавіча. Прычым трэці гол падапечныя Фелікса Магата забілі ў дабаўлены арбітрам да другога тайма час, чым і не дазволілі сумнявацца, хто з супернікаў паядынку больш дастойны чвэрцьфіналу.

Алена КРАВЕЦ.

←Теннис. Ольга Говорцова проиграла стартовый матч на турнире ВТА в Индиан-Уэллсе с призовым фондом 4,5 миллиона долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика