Працяг на "Парк дэ Прэнс"
24.02.2011
—
Новости Спорта
Сёння БАТЭ пазмагаецца з "ПСЖ" у Парыжы Сёння, 24 лютага, у 22.05 пачнецца матч у адказ 1/16 Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і парыжскім "ПСЖ". На наступны дзень пасля паядынку ў Мінску, які скончыўся ўнічыю 2:2, беларуская каманда вылецела рыхтавацца да гульні ў Францыю. З аэрапорта "Шарль дэ Голь" барысаўчане накіраваліся ў прыгарад французскай сталіцы, на спартыўную базу "Леанарда да Вінчы". Надвор'е ў Францыі цалкам адрозніваецца ад нашага — + 5 і дажджы, паведамляе прэс-служба БАТЭ. "Пары Сен-Жэрмен" тым часам у нядзелю правёў матч 24-га тура супраць "Ніцы" і разграміў суперніка 3:0. Але нашых футбалістаў такі вынік не напалохаў. Вось як паўабаронца Аляксандр Валадзько ацаніў шанцы каманд: "ПСЖ" дакладна не закрыецца: дома, пры сваіх балельшчыках ён пастараецца шмат атакаваць і забіць. Мы ж станем прытрымлівацца плана, які давядзе трэнерскі штаб. Шанцы — пяцьдзясят на пяцьдзясят". Паядынак пройдзе на арэне "Парк дэ Прэнс" — хатнім стадыёне "ПСЖ", на якім да 1998 года гуляла зборная Францыі, ён умяшчае 48 527 гледачоў. Для выхаду ў наступную стадыю БАТЭ патрэбна перамога або больш выніковая, чым хатняя, нічыя.