«Прессбол»: Верхаўцоў не стане гульцом «Эвертана»
21.12.2010 10:22
—
Новости Спорта
Як паведамляе газета «Прессбол», Дзмітрый Верхаўцоў вяртаецца з Англіі дадому ні з чым.
Цягам тыднёвых агледзінаў у «Эвертане» абаронца наваполацкага «Нафтана» і зборнай Беларусі прыняў удзел у чатырох трэніроўках з асноўным складам і спарынгу з адным з аматарскіх клубаў, выйграным з лікам 5:1.
Як паведаміў агент футбаліста Валерый Ісаеў, трэнер «Эвертана» Дэйвід Моес сказаў, што Дзмітрый зрабіў добрае ўражанне, але яны будуць шукаць на месца цэнтральнага абаронцы больш вопытнага гульца і да таго ж не легіянера.
Роўна год таму Верхаўцоў безвынікова ездзіў у шатландскі «Сэлтык».
Падзяліцца навіной: