Баярскі прыездзе на ўганараванне БАТЭ

Источник материала:  
13.12.2010 14:50 — Новости Спорта
У найбліжэйшую суботу, 18 снежня, у барысаўскім гарадскім доме культуры адбудзецца ўшаноўванне ФК БАТЭ (пачатак — а 15.00).

Як адзначаюць арганізатары мерапрыемства, яно будзе складацца з двух таймаў. Падчас першага з іх (ўрачыстага) будуць ўручаны заслужаныя ўзнагароды героям гэтага футбольнага сезона. Другі тайм (культурны) будзе аддадзены пад выступ папулярнага савецкага і расійскага кінаактора і спевака Міхаіла Баярскага.

Уваход на ўрачыстасці будзе ажыццяўляцца строга па запрашальных, якія распаўсюджваліся сярод супрацоўнікаў арганізацый, якія аказалі ФК БАТЭ найбольшую дапамогу і падтрымку ў гэтым сезоне, сярод уладальнікаў сезонных абанементаў (пераможцаў розыгрышу, праведзенага 27 лістапада ў перапынку кубкавага матчу БАТЭ — «Дынама» Брэст), а таксама сярод прадстаўнікоў Клуба заўзятараў ФК БАТЭ.

Відавочна, што колькасць ахвотных трапіць у залу ГДК значна больш, чым там маецца месцаў. Таму ФК БАТЭ прыняў рашэнне ўстанавіць на плошчы перад ГДК вялікі экран, на якім можна будзе ў рэжыме онлайн убачыць усё, што адбываецца ў зале. Акрамя гэтага, будзе наладжана прамая сувязь паміж плошчай і камандай.

Прыкладна, а 18-й, адразу пасля завяршэння ўрачыстасцяў, на той жа плошчы перад ГДК адбудзецца святочны феерверк у гонар ФК БАТЭ — сяміразовага чэмпіёна краіны.

Падзяліцца навіной: 
fcbate.by

←КХЛ. Минское "Динамо" проиграло третий матч подряд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика