Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плей-оф Лігі чэмпіёнаў
Месцы ў 1/8 фіналу забраніравалі: «Тотэнхэм», «Інтэр», «Шальке», «Ліён», «МанЮнайтэд», «Валенсія», «Баварыя», «Рома», «Чэлсі», «Марсэль», «Рэал», «Мілан», «Шахцёр» Данецк, «Арсенал», «Барселона», а таксама крыўдзіцель БАТЭ ў кваліфікацыі ЛЧ — дацкі «Капенгаген».
Занялі трэція месцы ў групах,
а значыць выступяць у лютым у 1/16 фіналу Лігі Еўропы (г.зн. сталі імавернымі супернікамі БАТЭ):«Твэнтэ» Энсхэдэ, «Бенфіка» Лісабон, «Рэйнджэрс» Глазга, «Рубін» Казань, «Базэль» (Швейцарыя), «Спартак» Масква, «Аякс» Амстэрдам, «Брага» (Партугалія).
Нагадаем, што ўжо забяспечылі сабе ўдзел у 1/16 фіналу Лігі Еўропы, апроч, барысаўскага БАТЭ і кіеўскага «Дынама»,
«Манчэстэр Сіці» (Англія), «Лех» Познань, «Баер» Леверкузэн, «Вільярэал» (Іспанія), ПАОК Салонікі, ЦСКА (Масква), «Спарта» Прага, «Зеніт» Пецярбург, АЕК Афіны, «Штутгарт» (Нямеччына), «Янг Бойз» Берн, ПСВ Эйндховен, «Металіст» Харкаў, ПСЖ (Францыя), «Ліверпуль» (Англія), «Порту» (Партугалія), «Бешыкташ» Стамбул.
Скончыцца групавы этап Лігі Еўропы ў наступныя сераду і чацвер, кали вызначацца апошнія пяць удзельнікаў гэтай стадыі.У сераду, 15 снежня, БАТЭ згуляе ў гасцях з алкмарскім AZ, а кіеўскае «Дынама» на сваім полі з «Шэрыфам» (Дынама — 10, БАТЭ — 10, AZ — 4. Шэрыф — 4.
У пятніцу, 17 снежня, пройдзе лёсаваннепачатак, а
АГ