У біятлоне — толькі на 32-м месцы

Источник материала:  
03.12.2010 09:44 — Новости Спорта
Беларускі біятланіст Яўген Абраменка заняў 32-е месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км, якая прайшла 2 снежня ў шведскім Эстэрсундзе ў рамках першага этапу Кубка свету.

Спартсмен пераадолеў дыстанцыю за 59 хвілін 12,6 секунды з дзвюма штрафнымі хвілінамі (0+1+1+0). Рустам Валіулін заняў 50-е месца (1:00.34,7; 3 промахі), Аляксандр Сыман — 68-е (1:02.14,9; 3), Сяргей Новікаў — 72-е (1:02.39,6; 4) сярод 97 удзельнікаў.

Перамогу ў гонцы атрымаў нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (55.07,7; 2), на другім месцы — яго суайчыннік Оле-Эйнар Б"ёрндален (+19,1; 2), на трэцім — француз Мартэн Фуркад (+37,8; 1).

3 снежня ў Эстэрсундзе пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Главному тренеру БАТЭ не в чем упрекнуть команду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика