Пакуль без мардабою (футбол)

Источник материала:  
02.12.2010 13:29 — Новости Спорта
З раніцы 2 снежня ў Мінск прыязджаюць фанаты кіеўскага «Дынама» на матч групавога этапу Лігі Еўропы з барысаўскім БАТЭ.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, сем прыхільнікаў украінскай каманды прыехалі ў Беларусь на цягніку Жытомір — Баранавічы, 37 — Кіеў — Мінск; 25 фанатаў знаходзяцца ў цягніку Адэса — Мінск. Цягам дня чакаецца прыбыццё яшчэ некалькіх цягнікоў, у якіх могуць знаходзіцца групы ўкраінскіх фанатаў.

У Мінску на матч прададзена прыкладна 7 тысяч білетаў, у Кіеве — больш за 150, у Расіі — 15.

Паводле слоў Марчанкі, ад мяжы Беларусі ўкраінскія фанаты ў цягніках суправаджаюцца нарадамі транспартнай міліцыі. Ніякіх эксцэсаў з імі не зафіксавана. На месцах кантроль за імі перадаецца тэрытарыяльным органам унутраных спраў.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, ніякіх інцыдэнтаў у горадзе з удзелам украінскіх прыхільнікаў футбола не было. Паводле яго слоў, сталічная міліцыя гатова забяспечыць правапарадак перад матчам, падчас і пасля яго правядзення.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Хакейнае «Дынама» абвясціла аб падпісанні кантракту са Стэфановічам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика